Вход    
Логин 
Пароль 
Регистрация  
 
Блоги   
Демотиваторы 
Картинки, приколы 
Книги   
Проза и поэзия 
Старинные 
Приключения 
Фантастика 
История 
Детективы 
Культура 
Научные 
Анекдоты   
Лучшие 
Новые 
Самые короткие 
Рубрикатор 
Персонажи
Новые русские
Студенты
Компьютерные
Вовочка, про школу
Семейные
Армия, милиция, ГАИ
Остальные
Истории   
Лучшие 
Новые 
Самые короткие 
Рубрикатор 
Авто
Армия
Врачи и больные
Дети
Женщины
Животные
Национальности
Отношения
Притчи
Работа
Разное
Семья
Студенты
Стихи   
Лучшие 
Новые 
Самые короткие 
Рубрикатор 
Иронические
Непристойные
Афоризмы   
Лучшие 
Новые 
Самые короткие 
Рефераты   
Безопасность жизнедеятельности 
Биографии 
Биология и химия 
География 
Иностранный язык 
Информатика и программирование 
История 
История техники 
Краткое содержание произведений 
Культура и искусство 
Литература  
Математика 
Медицина и здоровье 
Менеджмент и маркетинг 
Москвоведение 
Музыка 
Наука и техника 
Новейшая история 
Промышленность 
Психология и педагогика 
Реклама 
Религия и мифология 
Сексология 
СМИ 
Физкультура и спорт 
Философия 
Экология 
Экономика 
Юриспруденция 
Языкознание 
Другое 
Новости   
Новости культуры 
 
Рассылка   
e-mail 
Рассылка 'Лучшие анекдоты и афоризмы от IPages'
Главная Поиск Форум

Уладзімір Шыцік - Шыцк - Скачок у нішто

Проза и поэзия >> Литература ближнего зарубежья >> Белорусская литература >> Уладзімір Шыцік
Хороший Средний Плохой    Скачать в архиве Скачать 
Читать целиком
Уладзімір Мікалаевіч Шыцік. Скачок у нішто

---------------------------------------------------------------------

У.Шыцік. "У час не вярнуліся", "Мастацкая літаратура", Мінск, 1975

OCR & SpellCheck: Zmiy (zmiy@inbox.ru), 20 ліпеня 2003 года

---------------------------------------------------------------------



     Пройдзе час, з зямных касмадромаў возьмуць старт вялізныя зоркалёты і накіруюцца да далёкіх галактык.

     Магчыма, гэта адбудзецца ўжо ў наступным стагоддзі, магчыма, значна пазней. Але наша мара не хоча чакаць, мы ўжо цяпер хочам ведаць, што напаткае бясстрашных астралётчыкаў у бясконцай прасторы. Аб іх прыгодах, лёсе і знаходках расказваецца ў гэтым зборніку фантастычных апавяданняў.


     Сляды абрываліся, быццам у Корзуна раптам выраслі крылы і ён узляцеў у фіялетавую бездань бязвоблачнага неба Сірэны. Гэтага, вядома, быць не магло. Але ўсё ж цікава, куды дзеўся Корзун? Шабанаў паўтарыў пытанне ўголас, зірнуў на Савацеева. Той не адказаў, і Шабанаў зноў паглядзеў на сляды. Выразныя, як на мяккай гліне, з рубчыкамі і палоскамі ад цяжкіх чаравікаў скафандра, яны пачыналіся адразу пад скалой, на якой зараз стаялі Шабанаў і Савацееў са світай робатаў і з якой гадзіну назад саскочыў уніз Корзун. Ён напэўна не спяшаўся - сляды былі акуратныя, нават у апошняй ямцы сценкі абсыпаліся не больш, чым у астатніх. А далей жаўцеў некрануты пясок, аж да самай вады, да якой заставалася яшчэ метраў дзесяць.

     - Хвалі змылі?.. - Савацееў сказаў гэта няўпэўнена, хутчэй каб парушыць маўчанне.

     Шабанаў зразумеў таварыша і нявесела ўсміхнуўся: мора было на дзіва спакойнае, як лясная копанка дзе-небудзь на Зямлі. За тыя хвіліны, што мінулі з таго моманту, калі з Корзунам спынілася сувязь, яно не паспела б утаймавацца. Ды наогул шматдзённыя назіранні сведчылі, што мора бушуе толькі ўначы. І Шабанаў адказаў:

     - Тут нешта іншае, хаця, здаецца, акрамя мора ён не мог нідзе дзецца.

     - А што, калі... - здагадка была недарэчная і страшная, і Савацееў не адважваўся выказаць яе да канца.

     Зноў Шабанаў зразумеў яго і адмоўна паківаў галавой:

     - Не! Прыбярэжны пясок - не багна.

     - А яма, апоўзень ці яшчэ што! Не мог жа чалавек знікнуць сярод белага дня, нічога пасля сябе не пакінуўшы.

     - Сірэна - не Зямля, які ўжо тут белы дзень.

     Флегматычнасць і логіка, якія гучалі ў словах Шабанава, вывелі Савацеева з раўнавагі.

     - Бяда здарылася! Бяда! Чуеш? - закрычаў ён.

     - Не крычы, - паклаў яму руку на плячо Шабанаў. - Крыкам тут не дапаможаш. Я ж спрачаюся з табой, каб сябе пераканаць і хутчэй высветліць ісціну.

     Савацееў крыху памякчэў і прапанаваў:

     - Давай правяраць варыянты.

     Два робаты, падобныя на людзей, апранутых у няўклюдныя скафандры, падышлі да абрыву. Асцярожна, як старыя дзяды, пачалі злазіць уніз.

     Нецярплівага Савацеева заўсёды раздражняла гэтая паважнасць у рухах робатаў, якія нават у небяспечных абставінах ніколі не парушалі свайго механічнага спакою. Ён ведаў, што іменна так яны запраграміраваны, іх электронны мозг не разумее эмоцый, але не мог не злавацца. І зараз, не стрымаўшыся, крыкнуў:

     - Гэй вы, хутчэй варушыцеся!

     Робаты на імгненне замерлі, як па камандзе павярнулі галовы, быццам сапраўды здзівіліся нечаканаму патрабаванню і абражліваму тону, і дружна адказалі:

     - Ступень небяспекі 0,4. Працуем на крайнім рэжыме.

     Савацееў матнуў галавой, а Шабанаў усміхнуўся.

     - А ну вас! - крыкнуў Савацееў і саскочыў на пясок да робатаў.

     - Далей нельга! Далей нельга!

     Бясстрасны голас робата толькі падахвоціў Савацеева, і ён, сарваўшыся з месца, кінуўся да берага. І адразу ж затрапятаў у бяссільным парыве, схоплены робатамі за рукі.

     - Далей нельга! Далей нельга! - няспешна і манатонна гучала ў шлемафоне.

     - Кінь, Паўлюк! - сказаў Шабанаў зверху. - Ты ж сам настроіў іх на небяспеку.

     Савацееў зразумеў недарэчнасць сваіх паводзін. Перастаўшы супраціўляцца, ён буркнуў:

     - Добра, добра ўжо, буду стаяць.

     Робаты адразу выпусцілі яго са сваіх моцных жалезных абдымкаў і пакрочылі далей, быццам нічога не здарылася. Яны дайшлі да апошняга следу, пастаялі, зрабілі яшчэ адзін крок наперад і ўключылі апаратуру.

     Шабанаў глядзеў на экран, які свяціўся роўным зеленаватым святлом, і чакаў, што вось зараз апраўдаецца меркаванне Савацеева і пад пластом пяску яны ўбачаць Корзуна. Шабанаў не хваляваўся. Гэта быў бы не такі ўжо дрэнны варыянт - Корзун хоць і ў лёгкім герметычным касцюме, але мог бы пратрымацца і больш часу, кіслароду хапала яшчэ гадзін на дзесяць.

     Ніводная іскарка не патрывожыла аднастайнае мігценне экрана. Пясок быў аднародны, без старонніх прадметаў на многія метры ўглыб. Робаты яшчэ пакружылі навокал, штораз даследуючы большую плошчу, і павярнулі назад.

     Бадай толькі цяпер Шабанаў у поўнай меры ўсвядоміў, што здарылася. Раней яму здавалася, што гэта нейкі жарт з боку Корзуна, або калі і ёсць тут нейкая таямніца, то яна бяскрыўдная. Ён паглядзеў на мора. Яно было па-ранейшаму спакойнае, а яму ўжо ўяўлялася грозным. Што ён можа сказаць пэўнага аб гэтай магутнай і нечакана варожай сіле, якая скандэнсавана ў агромністай масе вады? Нічога. А гэтая ж сіла можа проста падмяць чалавека, не пакінуўшы ніякага следу. Магчыма, вось так, як здарылася з Корзунам. І што наогул яны ведаюць пра Сірэну?

     Месяц назад зоркалёт "Памір" зрабіў пасадку на Сірэне. Планета мела атмасферу з даволі высокім утрыманнем кіслароду, ваду, блізкую па сваіх хімічных уласцівасцях да зямной, і разам з тым была пазбаўлена складаных арганічных форм жыцця. Дзіўна было глядзець на высокія голыя горы, пясчаныя пустыні, акружаныя з усіх бакоў морамі.

     Мёртвая планета, цікавая сваімі атмасфернымі з'явамі. Адзіная ў сваім родзе ў сістэме Альтаіра. Людзі вывучалі яе будову, шукалі прычыны, якія растлумачылі б рэзкія змены ў надвор'і. І раптам здарэнне, якое пагражала абярнуцца трагедыяй, Трэба было наладжваць пошукі, а людзі не ведалі, адкуль іх пачынаць.

     Шабанаў адчапіў ад пояса бінокль, паднёс яго да вачэй. Мора было пустыннае, толькі водбліскі далёкай рабізны раз-пораз узнікалі ў паліраваных лінзах.

     - Не давяраеш лакатарам? - спытаў Савацееў.

     Шабанаў апусціў бінокль, зірнуў на чысты экран лакатара і спытаў разгубленым голасам:

     - Паўлюк, дзе Корзун?

     Пакінуўшы на ўсякі выпадак двух робатаў на беразе, Шабанаў і Савацееў вярнуліся на "Памір", каб падрыхтаваць гідраплан. Яны вырашылі ў моры пашукаць адгадку гэтай тайны.

     Разведка нічога не дала. На добрую сотню кіламетраў мора было ціхім, спакойным, без прыкмет нават унутранага руху, прасвечвалася да самага дна.

     Яны вярнуліся, калі сярэбранае сонца распаленым краем кранулася гарызонта. Надыходзіла ноч, кароткая, цёмная і такая дажджлівая, што носа не высунеш. Прырода ў начныя гадзіны быццам вяртала мору ўсю тую ваду, што забірала ў яго гарачым днём.

     Расчараваныя, прыгнечаныя, Шабанаў і Савацееў спыніліся ля зоркалёта. Корзун мог быць яшчэ жывы, але хвілін праз сорак кісларод павінен быў скончыцца. І тады... Яны не гаварылі, што будзе тады. Аб гэтым лепш было маўчаць, каб не праганяць надзею, маленькую і трапяткую, якая, нягледзячы ні на што, не пакідала іх.

     І раптам касманаўты пераглянуліся, не разумеючы, што адбываецца. У шлемафоне не змаўкаў голас робата, які будзённа, як пра самае звычайнае, раз за разам паўтараў:

     - На беразе чалавек! На беразе чалавек!

     Бясстрасны робат з механічнай душой, аднак, аказаўся больш кемлівы за людзей. Паведамляючы навіну, ён адначасова выклікаў усюдыход. Не паспелі касманаўты апамятацца, як усюдыход ужо стаяў побач з імі. Яны адразу ж ускочылі ў машыну і памчаліся да абрыву.

     Корзун стаяў на тым самым месцы, дзе абрываліся яго ранейшыя сляды. Ён задумліва глядзеў на мора і нечаму нясмела ўсміхаўся.

     - Васіль! Васіль! - Шабанаў тузануў яго за плячо.

     Корзун спакойна зірнуў на таварыша і здзіўлена спытаў:

     - Ты чаго? Што здарылася?

     - Ён яшчэ пытае! - Шабанаў у адчаі павярнуўся да Савацеева, які таксама прыбег ужо на бераг. - Чуеш, Паўлюк?

     - Дзе ты быў? - Савацееў зрабіў крок да Корзуна.

     Корзун зморшчыў лоб, падумаў трохі і, нічога не разумеючы, адказаў:

     - Ту-ут...

     - Увесь час? - асцярожна ўдакладніў Шабанаў.

     - Які час, я ж толькі прыйшоў сюды. - Да Корзуна нарэшце дайшло, што таварышы ў чымсьці сумняваюцца... - Чаго вы прычапіліся?

     - Паглядзі! - Шабанаў паказаў спачатку на Альтаір, які ўжо схаваўся напалавіну, потым на апусцелыя кіслародныя балоны. - Бачыш, колькі часу мінула?

     Корзун шырока расплюшчыў вочы і знясілена апусціўся на пясок.

     - Як жа гэта, хлопцы?

     - Даведаемся, - бесклапотна сказаў Савацееў і прапанаваў: - Паедзем дадому. Хутка ліне дождж.

     Пазней, ужо седзячы ва ўтульным салоне зоркалёта, Корзун зноў папрасіў:

     - Скажыце, хлопцы, што здарылася?

     - Спачатку крыху адпачнём, а потым паспрабуем ужо адказаць на тваё пытанне. Нам хапіла сёння. А тады, можа, і ты, Васіль, што ўспомніш.

     Корзун успомніў нямногае: як прыйшоў на бераг, прываблены зямным выглядам мора, і як пазней яго сустрэлі робаты. Што было паміж гэтым, ён ведаў не больш за астатніх.

     - Вось толькі... як бы вам сказаць...

     - Ну, Васіль, ну, - Шабанаў падаўся да яго.

     - Не, гэта не паддаецца апісанню. Напэўна, я проста засумаваў па Зямлі. На беразе было... Гэта і радасць, і туга, і шчасце, ад якога нават стала балюча - такое яно вялікае і ўсеабдымнае. Яны ахапілі мяне там на беразе і не адпускалі, пакуль не прыйшлі вы.

     Напэўна, усё сапраўды было так, бо, успамінаючы, Корзун зноў стаў такім, якім яго бачылі сябры на беразе, - памякчэлым, з нясмелай усмешкай.

     Знешне Корзун не змяніўся. Толькі цяпер часцей задумваўся, быццам прыглядаўся ці прыслухоўваўся да нечага незразумелага, але прыемнага, што было вядома толькі яму аднаму. Працаваў жа ён, як і раней, старанна. Факт яго знікнення можна было б палічыць камічнай недарэчнасцю, каб за ім не стаяла нешта невядомае, невытлумачальнае, якое межавала з цудам і таму выглядала пагрозлівым і небяспечным для кожнага з касманаўтаў, для карабля на ўвесь той час, пакуль яны будуць на Сірэне. Гэта выклікала нервознасць, перашкаджала нармальна працаваць. І нарэшце Савацееў не вытрымаў.

     - Я больш не магу, - паскардзіўся ён Шабанаву, калі яны засталіся з ім удвух. Пры Корзуне такіх размоў пазбягалі. - Або мы стартуем, або не ведаю што.

     - Не разгадаўшы, што адбылося з Корзунам?

     - Мы бяссільныя тут.

     У нейкай меры Савацееў меў падставу так гаварыць. Мінула ўжо каля двух тыдняў, а яны ўсё яшчэ не мелі кончыка той нітачкі, якая дазволіла б раскрыць таямніцу. І сапраўды, трэба было прымаць нейкае рашэнне. Шабанаў быў капітанам іх невялікага экіпажа і разумеў Савацеева. Ён доўга стаяў ля ілюмінатара, з якога віднелася мора - ціхае, ласкавае.

     - Падманлівая прыгажосць, - Шабанаў адвярнуўся ад ілюмінатара, і Савацееў заўважыў у яго вачах ільдзінкі холаду. - Зробім, Паўлюк, яшчэ адну спробу. Калі не пацвердзіцца маё меркаванне, пакінем Сірэну.

     - Ты што надумаў? - занепакоіўся Савацееў.

     - Паўтару Корзуна. Толькі на бераг пайду не адзін, а з робатамі.

     - Баюся я гэтага скачка ў нішто.

     - І я, Паўлюк, - Шабанаў нахмурыўся. - Але інакш нельга. Так, нельга. Хочаш сказаць, што ў нас іншая задача? Згодзен. А цяпер задача змянілася. Такі ўжо закон жыцця, што на ўсе выпадкі загадзя не прыдумаеш праграмы. Ты не хвалюйся. - Ён падышоў да Савацеева, абняў яго. - Васіль жа вярнуўся і, здаецца, нармальна.

     - Толькі што здаецца, - буркнуў Савацееў, ведаючы, што Шабанаў усё роўна зробіць па-свойму.

     - А можа, нічога са мной не здарыцца.

     - Каб хаця, - шчыра пажадаў Савацееў.

     Зборы былі нядоўгія, і назаўтра Шабанаў з Савацеевым адправіліся да мора. Ля выхада яны сустрэлі Корзуна. Ён няёмка патупаўся, засланяючы праход, і сумна прамовіў:

     - Я ведаю, што вы не хочаце непакоіць мяне. Можа, і правільна робіце. Толькі я ўвесь час думаю пра гэта. Мне здаецца, Сярожа, што там былі рыбы, - і пайшоў згорблены, нібы ў нечым вінаваты перад сябрамі.

     Шабанаў дагнаў яго, прытуліў да грудзей і папрасіў:

     - Калі што, вы тут з Паўлюком не баўцеся, вяртайцеся на Зямлю.

     Корзун кіўнуў.

     Мора сустрэла людзей звычайным спакоем. Альтаір толькі што паказаўся над гарызонтам, і яго дыск свяціўся на шэрай вадзяной гладзі доўгай пурпурнай паласой. Шабанаў на хвіліну спыніўся, прыслухоўваючыся да неспакойных удараў сэрца, і потым рашуча скочыў уніз.

     За ім спаўзлі робаты. Утрох - чалавек і два робаты - яны пакідалі многа слядоў. А Савацееў бачыў толькі ямкі, якія заставаліся ад цяжкіх чаравікаў Шабанава.

     Праз якую хвіліну Шабанаў спыніўся. Ад мора яго аддзяляла вузкая паласа жоўтага пяску. Ён чакаў нечага неверагоднага, а вакол было як на зямным пляжы - вось каб яшчэ побач раслі дрэвы і кусты і не трэба было апранаць герметычны касцюм. Каб супакоіць Савацеева, Шабанаў азірнуўся і весела крыкнуў:

     - Бачыш? На мяне духі не дзейнічаюць!

     І тут у яго закружылася галава. Шабанаў зірнуў на мора. На яго паверхні нічога незвычайнага не было. Гэта ён паспеў яшчэ адзначыць, бо праз імгненне перад вачыма паплылі кругі. Трацячы раўнавагу, ён махнуў рукамі. Робаты зразумелі гэта як сігнал аб дапамозе і кінуліся да Шабанава. Але перш чым яны падхапілі яго, ён убачыў перад сабой нейкія кольцы, праменні. Усё гэта вычварна перапляталася, перакрыжоўвалася, імгненна мяняла афарбоўку, ствараючы новыя і новыя неверагодныя геаметрычныя фігуры. І быццам яркія зоркі падалі вакол густым асеннім дажджом. У Шабанава ўжо не было ні цела, ні ўяўлення аб тым, дзе ён.

     Капітан ачуўся на камяністым абрыве, і першае, што ўбачыў, - гэта заклапочаны твар схіленага над ім Савацеева. Шабанаў пакруціў галавой.

     - Табе дрэнна? - з трывогай спытаў Савацееў.

     - Цяпер ужо не. - Шабанаў сеў, паварушыў плячыма, рукамі, аднаўляючы страчаную ўладу над сваім целам. І расказаў, што яму здалося.

     - Думаеш, і з Корзунам было гэтак жа?

     - Упэўнены.

     - Але чаму ён не расказвае? Тоіцца ці не помніць? - спытаў Савацееў і аж зморшчыўся, так непрыемна яму было падазраваць сябра. Спахапіўшыся, ён дадаў упарта, пераканана: - Не помніць!

     - Так! - Шабанаў прыняў яго апошняе меркаванне без сумненняў. - Значыць, павінна яшчэ адбыцца нешта такое, што сцірае сляды з памяці. Я павінен вярнуцца на бераг, Паўлюк. Адзін. Без робатаў.

     - Не спяшайся. Трэба падрыхтавацца. У касцюм уманціруем некалькі мініяцюрных кінаапаратаў і перадатчыкаў. Калі што і забудзеш, яны зафіксіруюць. І, магчыма, паведамяць твае каардынаты, калі сігналы здолеюць прабіцца праз тоўшчу вады.

     Усё паўтарылася спачатку. Толькі цяпер за Шабанавым назіраў і Корзун. Пачаўшы хістацца, Шабанаў паспеў пракрычаць: "Выключы робата!" Потым ён закружыўся ў неверагодным танцы. У шлемафонах было чуваць яго перарывістае дыханне, быццам ён дужаўся з кімсьці. Потым абяссілеў і ўпаў ніц. Мора пяшчотна абмывала яго празрысты гермашлем. Корзун быў памкнуўся на дапамогу, але Савацееў утрымаў яго і шапнуў:

     - Глядзі!

     Блізка ад берага мора раптам выкінула султанчык. Ён пастаяў на месцы, падобны на фантан, потым варухнуўся, як пад подыхам ветру, і ператварыуся ў віхор, з кожнай хвілінай набіраючы сілу і глыбей укручваючыся ў ваду. Хутка на месцы віхору ўтварылася варонка метраў дваццаць у дыяметры. Яе сценкі працягвалі круціцца злева направа, аж пакуль не агалілася дно. Тады адзін бок варонкі, бліжэйшы да берага, выцягнуўся вузкім доўгім языком, лізнуў пясок і вярнуўся на месца, захапіўшы з сабой распасцёртага чалавека.

     Здабыча нібы задаволіла мора. Яно пачало супакойвацца і хвіліны праз тры зусім сцішылася, як быццам і не круціў толькі што ў ім магутны вір.

     - Што скажаш? - спытаў Савацееў і пашкадаваў аб гэтым. Корзун стаяў, як аслупянелы, са збялелым тварам.

     - Га? - уздрыгнуў ён. - Усё вылецела з галавы.

     - Хутка аб усім даведаемся. - Савацееў гаварыў наўмысна бадзёра. - Мне здаецца, што мора хвалявалася толькі ў гэтым баку, каб забраць Сяргея.

     Станцыі назірання хутка пацвердзілі думку Савацеева.

     - Гэта вельмі важна, - ажывіўся Корзун. - Ва ўсім гэтым ёсць нейкі сэнс.

     - Не будзем спяшацца з вывадамі, - спыніў яго Савацееў.

     Тым часам увішныя робаты прыгналі гідраплан. Потым сабралі будыніну, дзе людзі маглі б адпачыць, устанавілі там пульты і экраны прыбораў назірання.

     Хвіліны цяклі марудна, складваючыся ў яшчэ больш марудныя гадзіны. І ніякіх вестак ад Шабанава.

     - Не прабіваюцца радыёсігналы, - канстатаваў Савацееў.

     - Я пра гэта думаў, - Корзун зірнуў на гадзіннік. - Хвілін праз дваццаць сігнал павінен быць. Аўтазонд вырвецца на паверхню.

     - Ты малайчына, Васіль!

     - Адзін тэрмін ужо мінуў, - уздыхнуў Корзун.

     Савацееў збянтэжана прыціх.

     Вестка прыйшла са спазненнем на пяць хвілін. Кароткая, як знясіленая. Пільныя аўтаматы "Паміра" і радыёмаякоў запеленгавалі аўтазонд. Ён зрабіў перадачу з адлегласці ў сто васемнаццаць кіламетраў.

     Праз лічаныя хвіліны гідраплан быў ужо над раёнам, вызначаным пеленгатарамі. Аднак Корзуна, які адправіўся на пошукі, чакала расчараванне. Ні на паверхні, ні ў глыбіні яму не ўдалося заўважыць нічога значнага. Тоўшча вады хавала ў сабе таямніцу.

     - Кепска, - сказаў Савацееў, выслухаўшы Корзуна. - Сяргей недзе глыбока, вельмі глыбока, там страшэнны ціск. Чалавек не вытрымае.

     - А як я? - запярэчыў Корзун.

     - Будзем чакаць, нічога іншага не застаецца.

     Цямнела. Неба пакрывалася хмарамі, чорнымі, як сама ноч. Падзьмуў вецер. Слабы спачатку, ён павольна разгульваўся, выносячы з цяснін воблакі пылу. Пачаўся дождж, ён сцябаў вадзянымі каскадамі па тонкіх металічных сценках часовага прытулку касманаўтаў. Надыходзіла ноч, шквальная, ліўневая.

     Савацееў павялічыў яркасць экранаў, што назіралі за берагам. Ён убачыў вузкую берагавую паласу, нерухомых робатаў, прымацаваных тросамі да слупа на абрыве, а за некалькі крокаў ад іх - бурлівае мора, якое пасылала на бераг хвалю за хваляй.

     Відовішча было жудаснае, і Савацееву за надзейнымі сценкамі стала ніякавата. А як Шабанаву, калі ён яшчэ жывы?

     - Мой час мінуў, - Корзун як прачытаў думкі таварыша.

     - У яго аварыйны запас кіслароду. - Суцяшэнне было слабае, і сам Савацееў не вельмі верыў. Але іншага не было. - Адпачывай, Васіль, пазней зменіш.

     Парывы ветру пачасціліся, перайшлі ў няспынны гул. Прыцішаны гукаізаляцыяй сцен, ён быў манатонны, наганяў сон. Савацееў уключыў метраном. Звонкія секунды напоўнілі пакой трывогай. Гэта хвалявала, прымушала ўвесь час быць насцярожаным. Савацееў, седзячы ў крэсле, утаропіўся ў экран.

     Стыхія лютавала. Хвалі ўжо захлёствалі сумныя адзінокія постаці робатаў, спрабуючы сарваць іх з месца. Але яны, варухнуўшыся, зноў стаялі, як укапаныя. І гэтак гадзіну, дзве... Каб не заснуць, Савацееў раз-пораз моргаў вачыма.

     Напэўна, ён нешта ўсё-такі празяваў. Бо калі расплюшчыў вочы, то левага робата на месцы не было. У дынаміку рэзка сцебанула: "Чалавек у моры!" І ўжо другі робат кінуўся ў хвалі.

     Яны выбраліся з вады разам з Шабанавым. Да памяшкання ён дайшоў сам, трымаючыся за робатаў. Ён быў зняможаны, кінуў адно: "Пасля, пасля" - і асунуўся, заснуўшы на хаду.

     Прачнуўся Шабанаў гадзін праз дваццаць. Зноў была ноч. Зноў за тонкімі сценамі іх часовага жытла вар'яцеў вецер, з гор каціліся вадзяныя валы. Але гэта ўжо на людзей не дзейнічала, здавалася неістотным. Яны былі зноў разам. Касманаўты сабраліся ля праектара. Плёнкі ўжо былі праяўлены.

     - Спачатку я раскажу, што захавалася ў памяці, - прапанаваў Шабанаў, - бо плёнкі могуць мне зрабіць непатрэбную падказку.

     Шабанаў трымаўся зусім інакш, чым тады Корзун, больш упэўнена. Гэта і здзівіла, і ўзрадавала Савацеева.

     - Калі я пайшоў да берага другі раз, - пачаў Шабанаў, - то быў хітрэйшы. Я прыкладна ведаў, што мяне чакае. Калі закружылася галава, я не стаў працівіцца чужому ўздзеянню, таму хутчэй упаў на пясок, стараючыся не варушыцца. Не ведаю чаму, але гэта аказалася правільным. Галаве стала крыху лягчэй, і праз трызненне мне ўдалося тое-сёе ўбачыць. Помню, як змыла хваляй, як пацягнула па паверхні, як пачаў правальвацца глыбей. Вось тады ў вадзе я адчуў нейкі рух, не плынь, а нешта іншае, абмежаванае вузкімі рамкамі. Ты, Васіль, успамінаў пра рыб. Можа, гэта былі яны. А можа, якія іншыя істоты. Вакол мяне ўвесь час бурліў вір, і хаця ў касцюме было паветра, яно не трымала мяне, я працягваў апускацца ўсё ніжэй. Мяне здзівіла, што ўжо досыць глыбока, а ціску вады не адчуваю. Я спалохаўся. Зрабіў спробу вырвацца і дапусціў гэтым самым памылку. Зноў закружылася галава, я праваліўся ў небыццё, з якога выйшаў толькі апынуўшыся на беразе. Каб не кібы, паплаваў бы яшчэ. А цяпер давайце паглядзім плёнкі.

     У касцюм Шабанава былі ўманціраваны шэсць маленькіх кінакамер. Калі ён вярнуўся, іх засталося пяць. Шостая недзе прапала.

     - Зачапіўся за што, а можа, робаты, як цягнулі, адарвалі, - сказаў Шабанаў.

     Ды хапіла і астатніх. Яны ўключыліся ў той момант, як мора хлынула на бераг.

     Савацееву ўдалося сінхранізаваць зафіксаванае плёнкамі так, каб на экране атрымлівалася цэльная і аб'ёмная карціна. Мора было такое ж, якім людзі яго бачылі кожны дзень, на глыбіні нават яшчэ спакайнейшае. Тым больш было дзіўна, што Шабанаў рухаўся рыўкамі.

     Апараты з аўтаматычнай наводкай хутка прывыклі да навакольнага асяроддзя. У вадзе яны заўважылі цені, якія кружылі навокал Шабанава. Апараты павялічылі рэзкасць, выбралі адпаведную падсветку, і цені ператварыліся ў незвычайных... рыб. Доўгіх, велічынёй з чалавека, вузкіх і вастраносых.

     - Васіль не памыліўся, - узрадаваўся Шабанаў.

     Касяк, гаворачы зямной мовай, быў немалы - рыбы акружалі чалавека шчыльна, час ад часу кранаючы яго цела рабрыстымі плаўнікамі.

     - Навошта я варушыўся, - пашкадаваў Шабанаў.

     - Апараты раскажуць, што трэба, - супакоіў Корзун.

     - Не, я заўважыў бы больш. Хоць ты паўтары дослед.

     Паказалася жоўтае дно. І тут яно нагадвала бераг - пясчанае, без прыкмет якой-небудзь расліннасці. Рыбы, не спыняючыся, плылі далей з вялікай хуткасцю.

     Нарэшце рух рыб запаволіўся. На экране з'явіліся нагрувашчванні каменняў, якія зблізку аказаліся гротамі. Ці то рыбы жылі тут, ці што іншае было, кінаапараты не ўлавілі. Відаць, рыбы перасталі падтрымліваць Шабанава, і ён апусціўся на дно, бо па экране ў гэты час прабеглі цёмныя палосы. Потым зноў праяснела.

     Шабанаў ляжаў ля ўвахода ў грот. Рыбы трохі пакруціліся каля яго і паплылі некуды. І зноў палосы прабеглі па экране.

     - Навошта было цябе несці? - усміхнуўся Корзун.

     - Ты таксама, напэўна, пабываў на гэтым дне. Хаця!.. - Шабанаў здзіўлена паглядзеў на таварышаў. - Здаецца, успомніў. - Ён адвярнуўся ад экрана. - Зараз мяне перанясуць да другога грота. Там ля ўвахода будзе кучка ці то водарасцяў, ці то тутэйшых актыній.

     - Праўда! - падхапіўся Савацееў.

     Па экране трэці раз прайшлі палосы.

     - Успомніў! Га? - дзівіўся сам Шабанаў.

     Перанёсшы яго, рыбы доўга не вярталіся. Амаль увесь дзень. І столькі ля экрэна прасядзелі касманаўты, баючыся лрапусціць якую-небудзь дэталь.

     - Шкада, што не відаць майго цела, - сказаў Шабанаў задумліва. - Што-небудзь яшчэ ўспомніў бы.

     - Глядзі, глядзі! - перапыніў яго Савацееў.

     Падплыла рыба, павісла нерухома, паводзячы плаўнікамі, як сом вусамі. Вочы - вузкія шчыліны - паблісквалі чырванаватымі агеньчыкамі. Праз некаторы час рыба варухнула носам кучку водарасцяў і зноў замерла. Неўзабаве да яе далучыліся яшчэ дзве. Звёўшы галовы ў адно месца, яны быццам раіліся. Шабанаў аж засмяяўся, такім недарэчным здалося яму гэтае меркаванне. І раптам рыб пабольшала. Яны зноў утварылі кальцо. Шабанаў адарваўся ад дна, і рыбы рушылі ў дарогу.

     Мора хвалявалася. Вяртаўся Шабанаў ужо ноччу. Рыбы паводзілі сябе цяпер неспакойна. Частка іх адлучылася, закруцілася ўсё хутчэй і хутчэй. Пасярод круга ўзнікла варонка, якая ўсё павялічвалася. І тады ў вір кінуліся астатнія рыбы. А на экран з вялікай хуткасцю пачаў наплываць чорны бераг.

     Калі Шабанаў апынуўся на грэбні хвалі, ні варонкі, ні рыб апараты ўжо не ўбачылі. Толькі хвалі, як ашалелыя, адна за другой накочваліся на бераг. А адтуль, перабіраючы механічнымі нагамі, выходзілі робаты.

     - Падарожжа закончана! - Шабанаў устаў і жартаўліва пакланіўся.

     - Кінь ты, - скрывіўся Савацееў, - табе ж самому не да жартаў. Лепш окажы, ты зразумеў, што гэта?

     - Жыццё!

     - Сам бачу. А якое жыццё - разумнае, неразумнае?

     - Магу сказаць, - пасур'ёзнеў Шабанаў. - Узровень развіцця - невысокі, на маю думку, імі кіруе інстынкт, як і ў зямных. Так, так, - перабіў ён Корзуна, які хацеў запярэчыць. - Самі памяркуйце, як усё адбылося. Рыбы палічылі мяне за свайго сабрата, якога мора выкінула на бераг. Гэта пагражае гібеллю. Яны спрабуюць устанавіць з ім кантакт, падбадзёрыць, ці што. Адсюль мае трызненні. Відаць, мы карыстаемся прыкладна аднолькавымі біятокамі. Самі яны на бераг выйсці не могуць, але ўмеюць, у выніку доўгага развіцця, выкарыстоўваць сілу мора. Бачылі, які вір утварылі? А потым, калі я не ачуняў і пад вадой, не дакрануўся да ежы, яны, зразумеўшы сваю памылку, выкінулі мяне назад. Што на тое месца - выпадкова.

     - Ага! - усклікнуў Савацееў.

     - Не лаві на слове. На Зямлі ж ёсць істоты, у якіх такія паводзіны выклікаюцца інстынктам. Тыя ж самыя дэльфіны.

     - На Зямлі ёсць. А тут іншае. - Савацееў ад хвалявання не мог уседзець на месцы і закрочыў па цесным пакойчыку, лавіруючы паміж крэсламі і прыборамі. - Давайце ўспомнім усё з самага пачатку. Рыбы ўмеюць падпарадкоўваць сабе мора. Яны заўважылі, што ты не крануў ежу. Тады што яны робяць? Збіраюцца і абмяркоўваюць становішча. Іменна абмеркавалі і панеслі цябе назад. Яны ведалі, што ты чужы. Толькі гэтым можна растлумачыць, што ты нічога не помніш - звычайная перасцярога. Ты цяпер не зможаш, каб і хацеў, прывесці каго-небудзь ці прыйсці назад сам. Напэўна, у рыб ёсць ворагі, бо яны ўвесь час пільнуюць нас.

     - Думаеш, яны не адзіныя жыхары Сірэны? - ажывіўся Корзун.

     - Усё можа быць. Але не гэта галоўнае зараз. Гэтыя рыбы, я ўпэўнены, мінулі ўжо стадыю інстынкту.

     - Але ж гэта азначае... - пачаў быў Шабанаў.

     - Так. У іх розум слабы, але ўжо розум.

     - Вада не тое асяроддзе, дзе можа развівацца разумнае жыццё. - Шабанаў не мог згадзіцца з Савацеевым.

     - Зямная логіка. Жыццё на Сірэне так і не здолела выбрацца з вады на сушу. Але ж гэта не значыць, што яно спынілася ў развіцці. Сілы жыцця магутныя, і яно знайшло сабе свае шляхі. Дык чаму не магло яно надзяліць розумам рыбападобных? Ва ўсякім разе, іншай гіпотэзы ў нас няма.

     - Паўтарыць праверку? - прапанаваў Корзун. - Я гатовы зноў...

     Пасля доўгага роздуму Шабанаў паківаў галавой:

     - Цяпер мы не можам. А што, калі Паўлюк не памыляецца, хаця на многае ён не даў адказу, як і я? Што тады аб нас падумаюць гаспадары планеты? Як мы будзем выглядаць у іх вачах? А калі яны знаходзяцца на нізкай ступені развіцця, што найбольш верагодна, дык невядома, як будзе ў наступны раз. Зробяць з цябе ідала і пакінуць у сваім гроце, каб маліцца. Мы закончым сваю работу, не чапаючы мора. А некалі пазней, калі рыбы дасягнуць вышэйшай ступені развіцця, людзі ўстановяць з імі зносіны. Пачаўшы развівацца, жыццё не адступіць. Цяпер Сірэна будзе пад наглядам.

     - Даў жа нехта планеце такую назву, усё роўна як ведаў, - заўважыў Корзун.

     - Не помню хто, - адказаў Шабанаў, - назва існуе з мінулага стагоддзя. Мабыць, і тады людзі ведалі пра гэтых рыб. Ну, як, згодны з маім рашэннем?

     Пярэчанняў не было.

     Да світання касманаўты засталіся на часовай станцыі.

     Сон у крэслах быў не вельмі зручны, але яны прачнуліся бадзёрыя, пасвяжэлыя. Шабанаў хадзіў па пакоі і паўтараў:

     - Хлопцы, а я, здаецца, нешта прыпамінаю.

     Савацееў не вытрымаў і буркнуў:

     - Ды прыпомні ўжо.

     - А што, вазьму і... хлопцы! - Ён выбег у пераходны тамбур і вярнуўся, трымаючы ў руках нейкую палачку. - Вось, яна самая.

     - Водарасць?! - усклікнуў Савацееў.

     Ледзь прыкметны пах азону, змешанага з чымсьці яшчэ, паплыў па пакоі. Шабанаў шчасліва ўсміхнуўся і сказаў:

     - Сядайце. Размова не скончана!

     Заінтрыгаваныя, таварышы паселі ў крэслы.

     - Учора мы не разумелі, што за палосы парушалі бачнасць на экране. Цяпер я ўспомніў усё, быццам не было правалу ў памяці. - Хваляванне Шабанава перадалося астатнім. Яны сядзелі, не адрываючы ад яго вачэй. - Першы раз я тузануўся, калі адарваў адзін кінаапарат. Вось ён, быў у кішэні, - Шабанаў разняў пальцы. - Другі раз, калі рабіў здымкі грота, і трэці - калі вось гэты мінерал, - ён паказаў на водарасць, - клаў у кішэню. А зараз паглядзім, што на апошняй плёнцы.

     Успыхнуў экран, на ім з'явілася падводнае царства, дакладней, яго маленькі куток - грот. Ля задняй сценкі грота стаялі паліцы, падобныя на соты. І ў кожнай ячэйцы ляжалі водарасці.

     - Інкубатар? - здзівіўся Савацееў.

     - Нешта падобнае на яго, - адказаў Шабанаў.

    

... ... ...
Продолжение "Скачок у нішто" Вы можете прочитать здесь

Читать целиком
Все темы
Добавьте мнение в форум 
 
 
Прочитаные 
 Скачок у нішто
показать все


Анекдот 
Первоначально Герасим планировал крестить Муму...
показать все
    Профессиональная разработка и поддержка сайтов Rambler's Top100